Top.Mail.Ru

Да нас iдуць халады

Другi месяц вясны сёлета быў надзвычай «разнастайны» — спачатку ў спякоту, а потым холадам накрые. Як паведамiлi ў Рэспублiканскiм цэнтры па гiдраметэаралогii, кантролi радыеактыўнага забруджвання i манiторынгу навакольнага асяроддзя Мiнпрыроды, у гэтыя выхадныя нас якраз i накрые хваля паўночнага холаду.

А ў пятнiцу ноччу i ранiцай месцамi па краiне пройдуць невялiкiя кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах чакаецца туман. Удзень пераважна без ападкаў, толькi на поўднi краiны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамi — навальнiцы. Вецер паўночны, ноччу ад слабага да ўмеранага, днём умераны, месцамi парывiсты. Тэмпература паветра ўначы ад плюс 3 да 8 °С, месцамi па поўднi Беларусi да 11 °С. Максiмальная тэмпература днём складзе ад плюс 10 °С па паўночным захадзе рэгiёна да 24 °С па паўднёвым усходзе краiны.

На гэтым анамальная цеплыня адыходзiць. Пачынаючы з суботы да нас iдзе рэзкае пахаладанне. У гэты дзень надвор’е ў асноўным будзе вызначаць халодная няўстойлiвая паветраная маса, якая распаўсюджваецца з поўначы Еўропы. Ноччу па Гомельскай вобласцi, днём месцамi па краiне кароткачасовыя ападкi ў выглядзе дажджу, днём — з мокрым снегам. Вецер паўночнай чвэрцi парывiсты, удзень у асобных раёнах моцны парывiсты. Уначы на большай частцы тэрыторыi краiны чакаюцца замаразкi ад нуля да мiнус 4 °С, месцамi мiнiмальная тэмпература паветра складзе плюс 1–6 °С. Не горача будзе i днём, калi максiмальная тэмпература паветра складзе ад плюс 6 да 13 °С

У нядзелю наша краiна апынецца на ўсходняй перыферыi халоднага антыцыклону з цэнтрам над поўднем Балтыйскага мора. Пераважна без ападкаў, толькi ноччу i ранiцай месцамi па паўночным усходзе краiны пройдуць невялiкiя кароткачасовыя ападкi ў выглядзе мокрага снегу. Вецер паўночны, паўночна-заходнi ўмераны, ноччу месцамi парывiсты. На большай частцы тэрыторыi чакаюцца замаразкi ад нуля да мiнус 4 °С, месцамi мiнiмальная тэмпература паветра будзе ад плюс 1 да 3 °С. Максiмальна днём будзе ад плюс 7 да 14 °С.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю