Аб гэтым карэспандэнту БелТА паведаміла рэктар Акадэміі адукацыі Ірына Старавойтава.
З іх два новыя навучальныя дапаможнікі і 26 перавыдадзеных. «З 1 верасня будуць выкарыстоўвацца новыя навучальныя дапаможнікі па асновах бяспекі жыццядзейнасці для 3-га класа і гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі для 11-га класа. Абодва выданні паспяхова прайшлі апрабацыю і цяпер рыхтуюцца да масавага тыражавання», — расказала Ірына Старавойтава.
У лік 26 перавыдадзеных увайшлі шэсць падручнікаў і навучальных дапаможнікаў для I ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Гэта «Працоўнае навучанне», 1-ы клас; «Руская мова», 2-гі клас (для ўстаноў адукацыі з беларускай мовай навучання); «Беларуская мова», 2-гі клас (для ўстаноў адукацыі з рускай мовай навучання); «Чалавек і свет», 3-ці клас; «Матэматыка», 2-гі клас; «Літаратурнае чытанне», 4-ы клас).
Акрамя таго, перавыдадзены 20 падручнікаў і навучальных дапаможнікаў для II і III ступеняў агульнай сярэдняй адукацыі. Так, абноўлены падручнікі для 5-га класа па рускай мове, матэматыцы, па прадметах «Працоўнае навучанне. Тэхнічная праца» і «Працоўнае навучанне. Абслугоўваючая праца», а таксама па іспанскай мове (павышаны ўзровень). Для 6-га класа перавыдадзены дапаможнікі па беларускай мове, французскай мове (павышаны ўзровень), для 7-га класа — па нямецкай мове (павышаны ўзровень), іспанскай мове. для 8-га класа — па нямецкай мове, рускай літаратуры, для 9-га класа — па беларускай мове, геаметрыі, рускай мове, нямецкай мове, французскай мове, біялогіі, хіміі, геаграфіі Беларусі, а таксама для 11-га класа па кітайскай мове.