На тэрыторыю пункта пропуску «Цярэспаль» з Беларусі да закрыцця Польшчай граніцы не паспелі заехаць некалькі транспартных сродкаў, паведамляе БелТА.
На тэрыторыю пункта пропуску «Цярэспаль» з Беларусі да закрыцця Польшчай граніцы не паспелі заехаць некалькі транспартных сродкаў, паведамляе БелТА.
Не паспелі заехаць два поўныя аўтобусы, тры пустыя і адзін легкавы аўтамабіль. Яны пройдуць працэдуру афармлення вяртання ў Рэспубліку Беларусь.
Прыём транспарту польскі бок спыніў у 1:00 па мінскім часе. У 1:15 польскія сілавікі працягнулі калючы дрот і паставілі металічную загароду.