Top.Mail.Ru

Да Жодзіна і Барысава пусцяць дадатковыя аўтобусы

Набываць квіткі будуць на прыпыначных пунктах і праз інтэрнэт


Да Жодзіна і Барысава пусцяць дадатковыя аўтобусы, а квіткі па гэтых напрамках будуць прадаваць на прыпынках і праз інтэрнэт. Аб гэтым заявіў міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч. 

Кіраўніком дзяржавы ўзятая на кантроль сітуацыя перавозак пасажыраў са станцыі метро «Уручча» ў Мінску ў напрамку Жодзіна і Барысава. Прынята рашэнне аб набыцці для Мінскага аблвыканкама дадаткова 15 міжгародніх аўтобусаў. 

— Гэта дазволіць скараціць частату руху транспарту, мы паменшым інтэрвал. І другое рашэнне, якое прынята Мінтрансам, — прадаваць квіткі па гэтых напрамках будуць непасрэдна на прыпыначным пункце і з дапамогай інтэрнэту для таго, каб чалавек заходзіў у аўтобус адразу з білетам і мог спакойна садзіцца на сваё месца і ехаць, а не стаяць у чарзе па куплю білетаў, — сказаў Аляксей Ляхновіч.

Паводле яго слоў, стаіць задача закупіць аўтобусы ў бліжэйшы тыдзень. У такі ж тэрмін плануюць арганізаваць продаж квіткоў па новай схеме. 

Аўтобусаў закупяць 15. Як жа іх размяркуюць паміж напрамкамі?

— Мінская вобласць будзе вырашаць, колькі аўтобусаў у тым ці іншым кірунку — Жодзіна або Барысаў — неабходна дадаць. Магчыма, калі мы будзем бачыць, што чэргі зніклі, што аўтобусы не запаўняюцца, гэтыя аўтобусы пойдуць на іншыя напрамкі — у той жа Фаніпаль або па іншых маршрутах, дзе загрузка будзе больш. Гарады-спадарожнікі таксама на асаблівым кантролі, — адказаў міністр. Паралельна з аўтобусамі працягнуць рух і маршруткі. 

— Што датычыцца гарадоў-спадарожнікаў, то задача на наступную пяцігодку — зрабіць так, каб да ўскраіны Мінска можна было даехаць за 20-25 хвілін. Зрабіць жыццё ў гарадах-спадарожніках камфортным. Калі казаць пра трасы і пад’язныя шляхі, прынята рашэнне на ўзроўні кіраўніка дзяржавы — асноўныя выезды з Мінска будзем рабіць у бетонным выкананні. Вось зараз мы робім у бок Рудзенска — гэта аўтамабільная дарога М4 Мінск-Магілёў. Там участак даволі вялікі. Мы пашыраем і робім бетонкай. Выпрабавалі такую тэхналогію, як кладка бетону на асфальт. У наступным годзе мы пойдзем у бок Заслаўя. Таксама будзем рабіць капітальны рамонт аўтамабільнай дарогі, — падзяліўся планамі міністр.

Данііл ХМЯЛТНІЦКІ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю