Top.Mail.Ru
181

Даўжыня — амаль 3 км. Самы буйны гранітны кар’ер занеслі ў Кнігу рэкордаў Беларусі

На карце Беларусі афіцыйна з’явіўся новы рэкорд — ён сыходзіць углыб амаль на паўтары сотні метраў. У суботу, 28 чэрвеня, у Мікашэвічах адбылося ўрачыстае ўручэнне сертыфікатаў Кнігі рэкордаў Беларусі прадпрыемству РУВП «Граніт». Менавіта тут размешчаны самы буйны адкрыты горны кар’ер у Рэспубліцы, паведамляе Smartpress. by. 



Гранитный кар’ер «Мікашэвічы» ўражвае сваімі памерамі: яго даўжыня складае амаль 3 кіламетры (2985 метраў), шырыня — 1815 метраў, а глыбіня дасягае 155 метраў. Гэта не проста яма ў зямлі — гэта сапраўднае індустрыяльная цясніна, створаная чалавекам. Менавіта тут здабываюць шчэбень.

Акрамя таго, РУВП «Граніт» стала рэкардсменам і па маштабах штогадовай пераработкі. Па даных Нацыянальнага рэестра рэкордаў, прадпрыемства выпускае 26 мільёнаў тон нярудных будаўнічых матэрыялаў у год. 

Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў рамках фестывалю «Мы адзіныя. Мы — моладзь». Сертыфікаты ўручаў сам Кірыл Шымко — беларускі асілак і рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінеса, які цяпер узначальвае экспертны савет Нацыянальнага рэестра.

Кар’ер «Мікашэвічы» — гіганцкі адкрыты горны выраб на поўдні Беларусі, найбуйнейшы ў краіне і адзін з самых уражлівых ва Усходняй Еўропе. 

Распрацоўка радовішча пачалася ў савецкія гады, але маштабы здабычы растуць і сёння. З нетраў Палесся тут штодня падымаюць тысячы тон граніту — матэрыялу, без якога не абыходзіцца ніводнае буйное будаўніцтва ў краіне.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю