Дакументам устанаўліваецца парадак аплаты электрычнай энергіі асобнымі катэгорыямі плацельшчыкаў жыллёва-камунальных паслуг (абанентамі), якія пражываюць у садовых доміках і дачах, электраўстаноўкі якіх непасрэдна падключаныя да электрычных сетак энергазабеспячальных арганізацый, якія ўваходзяць у склад ДВА «Белэнерга».
Непрацуючыя пенсіянеры, грамадзяне, якія маюць права на льготы па аплаце паслуг электразабеспячэння, інваліды III групы, зарэгістраваныя па месцы знаходжання ў садовых доміках, на дачах, змогуць аплачваць электраэнергію па асобным субсідзіраваным тарыфе (0,12 рубля за 1 кВт/г) пры адначасовым выкананні шэрагу ўмоў. У іх ліку — наяўнасць тэхпашпарта на садовы домік, дачу, рэгістрацыя па месцы знаходжання ў садовым доміку, на дачы, адсутнасць у садовым доміку, на дачы сістэмы цэнтралізаванага цепла- і газазабеспячэння, наяўнасць стацыянарнай электрычнай пліты (варачнай панэлі).