Top.Mail.Ru

Дадаткі VK, «Макс» і шэраг іншых больш недаступныя для ўстаноўкі ў Google Play

Пра знікненне з «Google Play» дадаткаў VK аднайменная расійская тэхналагічная кампанія праінфармавала 16 ліпеня, паведаміла агенцтва «Мінск-Навіны».


У чацвер аказалася немагчыма знайсці дадаткі і сэрвісы VK, «Макс» і «Аднакласнікі» ў каталогу названай лічбавай крамы для Android-прылад. Акрамя таго, у «Google Play» не ўдалося выявіць дадаткі пошты і воблака «Mail.ru», а таксама кантэнт-платформы «Дзэн» — яны таксама зніклі.

У VK удакладнілі, што ўжо ўстаноўленыя дадаткі па-ранейшаму працаздольныя. Абнаўляць іх таксама магчыма. Для ўстаноўкі рэкамендавана скарыстацца іншымі афіцыйнымі крамамі мабільных дадаткаў, дзе пералічаныя сэрвісы даступныя, у прыватнасці «RuStore».

Раней у ліпені стала вядома, што ЕС наклаў абмежаванні на кампанію VK і распрацоўшчыка расійскага нацыянальнага месенджара. У канцы чэрвеня асноўныя дадаткі VK зніклі з «App Store».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю