Top.Mail.Ru

Дадатковая назапашвальная пенсія з дзяржаўнай падтрымкай упершыню выплачана ў Беларусі

У Беларусі ўпершыню была выплачана дадатковая назапашвальная пенсія з дзяржаўнай падтрымкай. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


Першай аформіла выплату «другой» пенсіі Святлана Карабань з Наваполацка.

У Міністэрстве нагадалі, што першыя выплаты ў рамках праграмы «3+3», якая пачала працу 1 кастрычніка 2022 года, чакаюцца ў лістападзе — снежні гэтага года. Іх атрымаюць 47 чалавек (13 мужчын і 34 Жанчыны). Гэта грамадзяне, якія за тры гады да агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту аднымі з першых уступілі ў праграму добраахвотнага страхавання з падтрымкай дзяржавы.

У ведамстве распавялі, як пачаць збіраць на «другую» пенсію. Трэба падаць заяву і заключыць дамову са «Стравітай» непасрэдна ў страхоўшчыка або ў электронным выглядзе праз афіцыйны сайт. Таксама неабходна звярнуцца да наймальніка з копіяй дамовы і заявай аб пералічэнні адпаведнага страхавога ўзносу. Уступаць у праграму страхавання можна не пазней чым за тры гады да дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту. 

Дадатковыя ўзносы на назапашвальную пенсію будуць штомесяц пералічвацца працадаўцам па заяве работніка. Удзельнікі праграмы могуць мяняць тарыф ўзносу на назапашвальную пенсію, але не часцей за адзін раз у год, а таксама мае права ў любы момант прыпыніць свой удзел у праграме і затым аднавіць выплату дадатковых узносаў.

Такім чынам, пры дасягненні агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту страхоўшчыкам работніку штомесяц будзе выплачвацца дадатковая назапашвальная пенсія на працягу 5 або 10 гадоў (па выбары грамадзяніна).

Ужо 63 тыс. работнікаў назапашваюць дадатковую пенсію з падтрымкай дзяржавы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю