Top.Mail.Ru

Іван Кубракоў правёў серыю рабочых сустрэч з калегамі з краін Садружнасці

На саміце ў Душанбэ міністр унутраных спраў Іван Кубракоў правёў серыю рабочых сустрэч з калегамі з краін Садружнасці. Пра гэта карэспандэнту «Звязды» паведамілі ў прэс-службе міліцэйскага ведамства. 



Як адзначаецца, гэтыя кантакты накіраваны на ўмацаванне рэгіянальнай бяспекі і агульную барацьбу з транснацыянальнай злачыннасцю.


У ходзе канструктыўнага дыялогу кіраўнікі МУС абмеркавалі актуальныя кірункі праваахоўнай дзейнасці. У прыватнасці, размова ішла аб удасканаленні механізмаў развіцця партнёрства і абмену аператыўнай інфармацыяй.

У ліку ключавых тэм — барацьба з кіберзлачыннасцю, наркатрафікам, тэрарызмам і экстрэмізмам. Гэтыя пагрозы не маюць межаў, таму патрабуюць узгодненых рашэнняў, адзіных стандартаў прафілактыкі і хуткага рэагавання.


Асаблівая ўвага надавалася пытанням падрыхтоўкі кадраў. Кіраўнікі ведамстваў абмяняліся думкамі аб магчымасцях прафесійнай перападрыхтоўкі супрацоўнікаў, навучання курсантаў на базах ведамасных вышэйшых навучальных устаноў і спецыяльных падраздзяленняў дзяржаў. Падобны фармат дапамагае не толькі асвойваць сучасныя методыкі, але і ўмацоўваць давер паміж спецыялістамі.


Іван Кубракоў пацвердзіў гатоўнасць беларускіх вартавых парадку дзяліцца з калегамі перадавымі методыкамі і ўласнымі напрацоўкамі. Бакі намецілі перспектыўныя планы далейшага міжведамаснага ўзаемадзеяння. Дасягнутыя дамоўленасці нададуць дадатковы імпульс сумеснай працы.

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ
Фота МУС


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю