На беразе Дняпра ў Шклоўскім раёне 11 ліпеня разгорнецца рэспубліканскае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»). Для зручнасці гасцей фестывалю ў дні яго правядзення будзе арганізаваны дадатковы транспарт, паведамілі БелТА у Магілёўскім аблвыканкаме.
Так, 11-12 ліпеня транспартнае забеспячэнне будзе арганізавана Магілёўскім філіялам «Аўтобусны парк нумар 1» і Шклоўскім філіялам «Аўтапарк нумар 5» ААТ «Магілёўаблаўтатранс». Аўтобусы пойдуць па дадаткова арганізаваных маршрутах. Першы аўтобус з Магілёва праз Шклоў адправіцца ў 8.30. Далей з Магілёва яны будуць адпраўляцца ў 9.50, 10.20, 10.40, 11.00, 11.20 і 12.50.
З Александрыі ў Шклоў і Магілёў можна будзе адправіцца ў 20.40, 22.00, 23.50, 00.00, 00.30, 1.20, 2.00 і 3.10.
Акрамя таго, будуць працаваць дадатковыя маршруты са Шклова праз Копысь і Мяжнік. Гэта дасць магчымасць забяспечыць транспартную даступнасць для жыхароў бліжэйшых населеных пунктаў.
Беларускай чыгункай ва ўзаемадзеянні з Магілёўскім аблвыканкамам для забеспячэння дастаўкі гасцей і турыстаў на мерапрыемствы свята прадугледжаны 14 дадатковых паяздоў рэгіянальных ліній эканомкласа па маршрутах Магілёў — Копысь — Магілёў, Орша — Копысь -Орша.
Акрамя таго, 11 ліпеня з 8.00 да 23.00 прадугледжана курсіраванне 4 паяздоў рэгіянальных ліній эканомкласа па маршруце Магілёў — Орша і 4 паяздоў па маршруце Орша — Магілёў.
Для зручнасці гасцей і ўдзельнікаў свята будзе працаваць мясцовае аддзяленне ААТ «ААБ Беларусбанк» (10.00-18.30) і перасовачная каса на тэрыторыі фестывальнага поля. Час яе работы — з 11.00 да 00.00.