Top.Mail.Ru

Дадатковыя магчымасці для росту эканомікі. Што абмяркоўваў Турчын на сустрэчы з расійскім экспертам

Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын правёў сустрэчу з дэканам эканамічнага факультэта МДУ імя М. В. Ламаносава доктарам эканамічных навук Аляксандрам Аўзанам, паведамляе БелТА.



«Мы цяпер знаходзімся ў стадыі распрацоўкі праграмных дакументаў на наступную пяцігодку, а таксама Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця да 2040 года. Нам цікавая магчымасць супрацоўніцтва з вамі. Вашы ідэі, даследаванні, як вы ацэньваеце бягучы стан нашай эканомікі, нашы плюсы, мінусы», — сказаў Аляксандр Турчын. 

Тэмай сустрэчы сталі дадатковыя магчымасці для эканамічнага росту. Як адзначыў прэм’ер-міністр Беларусі, сусветная эканоміка замаруджваецца прагнозы па ёй пераглядаюцца ў песімістычны бок. «Таму пошук новых пунктаў росту ўяўляе для нас першачарговую задачу. Разлічваем, што ў рамках нашай сустрэчы будуць выпрацаваны прапановы стратэгічнага характару і навукова абгрунтаваныя ідэі, якія могуць быць пакладзены ў аснову эканамічнай палітыкі Беларусі ў новай пяцігодцы», — падкрэсліў ён.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю