Top.Mail.Ru

Дадон: Беларусь змагла захаваць і развіць з улікам новых трэндаў добрае з савецкай спадчыны

Беларусь змагла захаваць і развіць з улікам новых трэндаў добрую савецкую спадчыну. Аб гэтым малдаўскі палітык і экс-прэзідэнт Ігар Дадон, які цяпер займае пасаду старшыні Партыі сацыялістаў Рэспублікі Малдова (ПСРМ), заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу «Першы інфармацыйны», паведамляе БелТА.



«Я заўсёды гаварыў, што я хачу браць прыклад з Прэзідэнта Беларусі. У вас ёсць некалькі рэчаў, якія, я думаю, вы да канца не ацэньваеце, напрыклад палітычная стабільнасць. Мы, малдаване, эксперыментавалі. Шэсць гадоў таму людзі сказалі: „Хопіць Дадона, мы хочам нешта новае“. І цяпер зразумелі, што тады быў не самы дрэнны перыяд, — сказаў Ігар Дадон. — Вы змаглі захаваць усё добрае савецкае. Мы ўсё знішчылі ў Малдове. Вы захавалі і змаглі ўсё гэта развіць з улікам новых трэндаў».

Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 мая правёў сустрэчу з Ігарам Дадонам. Кіраўнік беларускай дзяржавы заклікаў не дапусціць страты суверэнітэту і незалежнасці Малдовы. «Мы вельмі часта апошнім часам чуем з розных крыніц аб тым, што Малдова гатова стаць ледзь ці не часткай іншай дзяржавы. Вядома, шчыра скажу, я як наогул чалавек улюбёны ў вашу краіну (ты гэта добра ведаеш) з жахам гэта чую і ўспрымаю, — сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да малдаўскага палітыка. — Вельмі прасіў бы і цябе, і тваіх прыхільнікаў, каб ні ў якім разе не дапусцілі знішчэння такой квітнеючай, прыгожай, няхай невялікай па памерах, краіны, як Малдова».

У час сустрэчы была закранута тэма сітуацыі ў рэгіёне. «Апошнімі тыднямі мы бачым вельмі шмат небяспечных дэкларацый і дзеянняў. Мы бачым заявы Зяленскага па Беларусі. Мы чулі і бачылі, што Украіна пачынае нейкія фартыфікацыйныя работы на прыднястроўскім участку, хоць ніякіх дзеянняў і пагроз з боку Малдовы, Прыднястроўя і Беларусі няма. Навошта рабіць такія правакацыйныя крокі і заявы? Напэўна, некаму выгадна пашырыць гэту вайну, каб у яе ўцягнулі іншыя краіны. Мы, малдаване, спадзяёмся, што нас у гэта не зацягнуць. Я ўпэўнены, што беларусы таксама гэтага не хочуць. Але мы ведаем, што ў Еўропе ёсць сілы, якія хочуць, каб вайна прадаўжалася», — адзначыў Ігар Дадон.

Ён указаў на тое, што Малдова пры цяперашнім рэжыме вельмі актыўна была выкарыстана Захадам як тыл для УСУ. «Для гэтага Захад і прывёў да ўлады цяперашні рэжым Маі Санду. Мы вельмі часта гаварылі аб гэтым у парламенце, апазіцыя патрабавала слуханняў: праз Малдову паступаюць незразумелыя эшалоны з незразумелай прадукцыяй. Мы лічым, што Малдова як нейтральная краіна не павінна ўдзельнічаць у якіх-небудзь дзеяннях і войнах», — падкрэсліў Ігар Дадон.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю