Top.Mail.Ru
197

Дадзены старт юбілейнаму Мінскаму паўмарафону

Самы масавы забег года і пляцоўка для знаёмстваў

На вуліцы Кірава каля Нацыянальнага алімпійскага стадыёна «Дынама» стартавала самая маштабная бегавая падзея краіны — 10-ы Мінскі паўмарафон, паведамляе БелТА.

«Мы маглі прыняць і большую колькасць аматараў бегу, але па дадзеных мінулага года ўсталявалі ліміт, каб кожны адчуваў сябе камфортна. Самаму малодшаму ўдзельніку няма і года, а самаму старэйшаму — 95 гадоў. Сёлета ў праграму быў дададзены фан — забег на 3 кіламетры для тых, хто толькі пачынае займацца бегам, — сказаў кіраўнік Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Іван Ціхан. — На фінішы ўсе ўдзельнікі атрымаюць медалі, а найбольш крэатыўныя бегуны ў яркіх вобразах будуць узнагароджаны адмысловымі падарункамі. Самым цікавым новаўвядзеннем стаў праект „Палоўка на паўмарафоне“: свабодныя мужчыны і жанчыны могуць надзець спецыяльны бранзалет блакітнага ці ружовага колеру, які пакажа адкрытасць да знаёмства. Можа быць, ужо ў найбліжэйшай будучыні Мінскі паўмарафон стане пляцоўкай для прызнання ў каханні і стварэння сям’і».

У рамках мерапрыемства таксама адбудзецца Адкрыты чэмпіянат Беларусі па паўмарафоне, які стане асноўным этапам фарміравання нацыянальнай каманды на чэмпіянат СНД па марафоне. У спісе ўдзельнікаў — наймацнейшыя бегуны нашай краіны на далёкія дыстанцыі, у тым ліку леташнія пераможцы Марына Даманцэвіч і Уладзіслаў Прамаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю