Top.Mail.Ru

ДАІ дала рэкамендацыі вадзіцелям пры руху ў тумане

Дзяржаўтаінспекцыя дала рэкамендацыі вадзіцелям пры руху ў тумане, паведамляе БелТА.



З надыходам восені і паніжэннем тэмпературы паветра пачасціліся выпадкі надыходу туману. Часам бачнасць складае 100-500 м.

ДАІ рэкамендуе вадзіцелям выбіраць найбольш бяспечную скорасць, якая дасць магчымасць спыніцца ў межах бачнасці. У моцным тумане яна можа складаць нават 20 км/гадз. Таксама варта павялічыць дыстанцыю ў паўтара-два разы, уключыць блізкае святло і супрацьтуманныя фары. Далёкае святло ў тумане выкарыстоўваць нельга, паколькі яно адлюстроўваецца ад кропель вільгаці ў паветры і асляпляе вадзіцеля. Акрамя таго, нельга рабіць рэзкія тармажэнні, перастраенні і абгоны, трэба павысіць пільнасць пры праездзе пераходаў і скрыжаванняў. Важна ўстараніць усе адцягваючыя ўвагу фактары: гучную музыку, гаджэты, пры неабходнасці лепш прыадкрыць акно, каб чуць іншыя аўтамабілі.

«Калі туман занадта густы і прадаўжаць рух немагчыма — уключыце аварыйную светлавую сігналізацыю, плаўна запавольце рух і на мінімальнай скорасці пакіньце праезную частку. Будзьце прадказальныя: выкарыстоўвайце светлавыя і пры неабходнасці гукавыя сігналы пры любых манеўрах», — параілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Пешаходам неабходна пераходзіць дарогу толькі ва ўстаноўленых месцах, пераканаўшыся, што вадзіцелі вас бачаць і прапускаюць. Пры гэтым абавязкова выкарыстоўваць святловяртальныя элементы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю