Top.Mail.Ru
166

ДАІ — матацыклістам: празмерна гучны шум транспарту з’яўляецца парушэннем

Перавышэнне дапушчальнага ўзроўню шуму транспарту, які праязджае, з’яўляецца парушэннем, паведамляе БелТА са спасылкай на УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Гучны шум стварае дыскамфорт незалежна ад часу сутак, а ноччу і зусім парушае спакой. Часцей за ўсё дапушчальны ўзровень шуму перавышае мотатранспарт. У сувязі з гэтым сталічная Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае мотааматарам, што перавышэнне дапушчальнага ўзроўню шуму з’яўляецца парушэннем.

Па заканадаўстве максімальны ўзровень шуму выхлапной сістэмы павінен быць не больш за 96 дэцыбел. Заводы-вытворцы правяраюць гатовы мотатранспарт на адпаведнасць нарматыўна-прававым актам. А гэта значыць, што ўзровень шуму, які выдаецца матацыклам, можа быць перавышаны толькі ў выпадку самастойнага пераабсталявання або ўзнікненні няспраўнасці.

Правілы дарожнага руху, у сваю чаргу, забараняюць удзел у дарожным руху транспартных сродкаў, пераабсталяваных без узгаднення з Дзяржаўтаінспекцыяй у парадку, устаноўленым Міністэрствам унутраных спраў, а таксама транспарту з няспраўнай сістэмай выпуску адпрацаваных газаў.

Парушэнне гэтых патрабаванняў з’яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем, за здзяйсненне якога матацыкліст можа быць прыцягнуты да ўсталяванай адказнасці.

У ДАІ таксама нагадалі, што для стварэння камфортных умоў гараджанам і жыхарам сталіцы штодня з 22.00 да 6.00 на ўчастку праспекта Незалежнасці ад вуліцы Свярдлова да плошчы Перамогі, а таксама на ўчастку вуліцы Леніна ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Ульянаўскай дзейнічаюць абмежаванні.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю