Top.Mail.Ru
171

ДАІ Мінска нагадала аб правілах перавозкі пасажыраў

У сталічнай ДАІ нагадалі беларусам аб штрафах за невыкананне правілаў дарожнага руху. У прыватнасці, гаворка ідзе пра веласіпедыстаў і матацыклістаў, якія любяць каго-небудзь перавозіць. Інспектары расказалі, калі гэта рабіць можна, а калі пагражае штраф да 168 рублёў.


Супрацоўнікі сталічнай ДАІ растлумачылі, што веласіпедыстам забаронена перавозіць пасажыраў, акрамя дзяцей да 7 гадоў. Пры гэтым у дзіцяці абавязкова павінен быць шлем і дадаткова абсталяванае сядзенне, якое фіксуе ногі. У адваротным выпадку — штраф ад 1 да 3 базавых велічынь (ад 42 да 126 рублёў на сённяшні дзень). 

Акрамя гэтага, дзяцей да 12 гадоў забаронена перавозіць на мотатранспарце, дадалі ў міліцыі. За парушэнне названага прадпісання для вадзіцеляў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 4 базавых велічынь (168 рублёў).

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю