Top.Mail.Ru

ДАІ: На асенняй дарозе — павышаная ўважлівасць!

Аб асаблівасцях руху ў час дажджу і непагадзі вадзіцелям і пешаходам нагадалі ў сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі


Цішэй едзеш — далей будзеш

Пры пагаршэнні ўмоў надвор’я вадзіцелям транспартных сродкаў неабходна выбіраць бяспечную хуткасць, не выконваць неабдуманыя манеўры, выключыць рэзкія разгоны і тармажэнні. Пры пагаршэнні бачнасці ўключыць блізкае святло фар.

  • Вадзіцелям варта прышпіліцца самім і забяспечыць бяспечную перавозку пасажыраў, асабліва дзяцей.

  • Падчас дажджу з-за мокрага асфальту значна зніжаецца каэфіцыент счаплення колаў з дарогай. Каб пазбегнуць аквапланавання, праязджайце лужыны на пастаяннай хуткасці.

  • Велікагрузы ў сукупнасці з дажджом ствараюць на дарогах глыбокія каляіны, трапіўшы ў якія непрыемнасцяў не пазбегнуць. Узбочыны становяцца гразкімі і слізкімі, заехаўшы на іх, не выключаны моцны занос аўто.

  • Улічвайце, што апалае лісце на праезнай частцы таксама зніжае каэфіцыент счаплення. Гнаць па такой дарозе небяспечна, асабліва калі яно мокрае, паколькі дарога становіцца «мыльнай».

  • Пры выездзе на адкрытыя ўчасткі мясцовасці моцна трымайце руль дзвюма рукамі, будзьце гатовы да раптоўных бакавых парываў ветру.

  • Не спрабуйце праехаць праз падтоплены ўчастак дарогі, паколькі гэта можа прывесці да гідраўдару і паломкі рухавіка.

Калі з-за інтэнсіўнасці ападкаў працягваць рух немагчыма, варта спыніцца за межамі праезнай часткі, уключыўшы пры гэтым аварыйную светлавую сігналізацыю. Аднаўляць рух рэкамендуецца толькі пасля паляпшэння ўмоў надвор’я.


Пешаход, засвяціся на дарозе!

Пешаходам у непагадзь варта адзяваць вопратку павышанай бачнасці, а ў цемры абавязкова абазначыць сябе святлоадбівальнымі элементамі.

Пры пераходзе праезнай часткі не закрываць сабе агляд капюшонам або парасонам.

Ажыццяўляць перамяшчэнне варта з вялікай асцярожнасцю, асабліва паблізу праезнай часткі і на ёй. Перад пераходам дарогі спыніцца, пераканацца ў адсутнасці транспартных сродкаў, якія рухаюцца ў ваш бок, пасля чаго, працягваючы глядзець насустрач патоку транспартных сродкаў, перайсці дарогу.


Як даглядаць машыну

Што датычыцца аўтамабіля, то варта рэгулярна правяраць шклоачышчальнікі на непрыдатнасць. Як вядома, пры звычайнай эксплуатацыі тэрмін службы ў іх каля трох месяцаў. А калі ўжо на шкле застаюцца брудныя разводы, то час мяняць «дворнікі». Гэтак жа нядрэнна было б праверыць і светлавыя прыборы аўтамабіля. Агляду могуць замінаць кроплі на шкле і люстэрках. Запацяванне, таніраванне, высокая вільготнасць — усё гэта можа перашкаджаць нармальнаму ваджэнню, а пацярпець ад гэтага могуць усе.

Выправіць сітуацыю з запацяваннем шкла і люстэркаў дапаможа іх абаграванне, не лянуйцеся карыстацца гэтай функцыяй. Ад далейшага запацявання вам дапаможа пазбавіцца кандыцыянер, ён хутка асушыць і паветра ў салоне, і само шкло.

Калі кандыцыянера няма ці ён не працуе, то лепш не выкарыстоўваць рэжым рэцыркуляцыі паветра, паколькі гэта толькі паспрыяе больш хуткаму запацяванню.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю