Top.Mail.Ru
151

ДАІ нагадала аб мерах бяспекі на дарогах у час туману

Дзяржаўтаінспекцыя нагадала аб мерах бяспекі на дарогах у час туману, паведамляе БелТА.


Сіноптыкі прагназуюць, што сёння ў ранішнія гадзіны на большай частцы тэрыторыі Беларусі, а днём у асобных раёнах магчымы туман. У сувязі з гэтым ДАІ заклікае вадзіцеляў захоўваць бяспечную хуткасць руху і дыстанцыю.

«Выбіраць хуткасць трэба зыходзячы з існуючай дарожнай абстаноўкі і ўмоў бачнасці. Усе людзі ў транспартным сродку павінны быць прышпілены рамянямі бяспекі, дзеці да 12 гадоў перавозіцца ў спецыяльных утрымліваючых устройствах. Пры пагаршэнні бачнасці ўключыце блізкае святло фар, а пры немагчымасці прадаўжаць рух спыніцеся за межамі праезнай часткі і ўключыце аварыйную светлавую сігналізацыю. Пры руху ў тумане рэкамендуецца пазбягаць рэзкіх манеўраў і тармажэнняў, рухацца з уключаным блізкім святлом фар, пры неабходнасці процітуманнымі фарамі», — растлумачылі ў ДАІ.

Неабходна быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі паблізу пешаходных пераходаў. Пешаходам трэба пераходзіць дарогу толькі ва ўстаноўленых месцах, пераканаўшыся ў бяспецы свайго выхаду на праезную частку. Ва ўмовах недастатковай бачнасці неабходна абазначаць сябе святловяртальнымі элементамі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю