Top.Mail.Ru
203

ДАІ нагадала аб правілах бяспечнай язды ў дождж

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя дала рэкамендацыі ўдзельнікам дарожнага руху ў дождж, паведамляе БелТА.

«У складаных умовах надвор’я неабходна знізіць хуткасць і не здзяйсняць неабдуманыя манеўры. Пры пагаршэнні бачнасці ўключыце блізкае святло фар, вытрымлівайце бяспечную дыстанцыю і бакавы інтэрвал, пазбягайце рэзкіх тармажэнняў, не карыстайцеся круіз-кантролем», — адзначылі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. 

Падчас дажджу значна зніжаецца каэфіцыент счаплення колаў з дарогай, што можа прывесці да павелічэння тармазнога шляху і страты кіравальнасці. Каб пазбегнуць узнікнення аквапланіравання варта праязджаць лужыны на мінімальна магчымай пастаяннай хуткасці, трымаючы руль прама. 

«Калі з — за інтэнсіўнасці ападкаў працягваць рух немагчыма — спыніцеся на абочыне з уключанай аварыйнай сігналізацыяй, знешнімі светлавымі прыборамі і перачакайце лівень», — падкрэслілі вартавыя дарог. 

Пешаходам варта пачынаць пераход дарогі, толькі пераканаўшыся, што кіроўцы іх заўважылі і паспелі спыніцца. У непагадзь варта адмовіцца ад перамяшчэння на сродках персанальнай мабільнасці і роварах.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю