Top.Mail.Ru

ДАІ папярэджвае аб росце транспартных патокаў у раёне «Мінск-Арэны» 28 верасня

У сувязі з правядзеннем 28 верасня мерапрыемстваў у "Мінск-Арэне" з 16.00 чакаецца павелічэнне транспартных патокаў па праспекце Пераможцаў, вуліцы Нарачанскай і вуліцы Ціміразева. Аб гэтым БелТА паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.



На вуліцы Ціміразева (на ўчастку ад вуліцы Вясёлкавай да вуліцы Нарачанскай) будуць прадугледжаны месцы для спынення і стаянкі транспартных сродкаў. Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе ўдзельнікам дарожнага руху ўлічваць гэту інфармацыю пры выбары маршруту.

На «Мінск-Арэне» адбудзецца хакейны матч рэгулярнага чэмпіянату КХЛ паміж камандамі «Дынама-Мінск» і «Лада» (Тальяці).


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю