Top.Mail.Ru

ДАІ прапануе ўрэгуляваць каршэрынгавыя паслугі асобным дакументам

ДАІ прапануе ўрэгуляваць каршэрынгавыя паслугі асобным нарматыўным прававым актам, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Міністэрства ўнутраных спраў Віктар Ротчанкаў, паведамляе БелТА.




«МУС сумесна з Мінгарвыканкамам выйшлі з ініцыятывай аб распрацоўцы нарматыўнага прававога акта, які рэгулюе сферу аказання паслуг па арэндзе транспартных сродкаў і сродкаў персанальнай мабільнасці», — сказаў Віктар Ротчанкаў.

Паводле яго слоў, прапануецца замацаваць абавязак праверкі атрымальнікаў паслуг каршэрынгу на наяўнасць дзеючага вадзіцельскага пасведчання, абмежаванняў у праве кіравання транспартнымі сродкамі. У дачыненні да арэндных электрасамакатаў прапануецца ўвесці абмежаванні іх размяшчэння, дадатковыя хуткасныя абмежаванні ў патэнцыйна небяспечных месцах, а таксама ўстанавіць поўную або частковую забарону руху на пэўных тэрыторыях (тэрыторыях устаноў адукацыі, паркаў, аб’ектаў гісторыка-культурнай каштоўнасці). Мяркуецца, што канкрэтныя месцы абмежаванняў павінны будуць вызначацца мясцовымі органамі ўлады.

У ходзе ўдасканалення прававога рэгулявання гэтай сферы, па словах Віктара Ротчанкава, уяўляецца неабходным: заканадаўчае замацаванне паняцця «каршэрынг» як асобнага віду паслуг, вызначэнне парадку аказання паслугі і ажыццяўлення кантролю з боку дзяржаўных органаў, правы і абавязкі суб’ектаў такой паслугі, у тым ліку па прафілактыцы правапарушэнняў. Таксама бачыцца неабходным вызначыць пералік патрабаванняў да абсталявання і афармлення транспартных сродкаў, якія прадстаўляюцца ў рамках аказання паслугі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю