Як адзначыла прадстаўніца ГУ ДАІ МУС Ганна Банадык, сёлета абвастрылася праблема траўматызму кіроўцаў і пасажыраў мотатранспарту. «З пачатку года ў такіх ДТЗ загінулі 8 чалавек, 36 атрымалі траўмы», — удакладніла яна.
Нарады ДПС правядуць адпрацоўкі па спыненні парушэнняў ПДР вадзіцелямі мотатранспарту. Прыменяцца будзе негалосны і змешаны кантроль за дарожным рухам, у тым ліку з прыцягненнем мотапатруляў.
Вялікую ўвагу нададуць супрацоўнікі ДАІ растлумачэнню мер бяспекі як уладальнікам мотатэхнікі, так і аўтамабілістам.
«Усім удзельнікам дарожнага руху важна выконваць ПДР. Кіроўцам улічваць хуткасныя абмежаванні, Умовы надвор’я, строга выконваць патрабаванні сігналаў святлафораў і дарожных знакаў. Пешаходам быць прадказальнымі, глядзець па баках, у цемры пазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі», — нагадалі правілы ў ГУ ДАІ МУС.