Top.Mail.Ru
830

ДАІ праводзіць акцыю на дарогах Мінскай вобласці

«Бяспечны абгон». 


З 13 па 18 мая ДАІ Мінскай вобласці праводзіць прафілактычную акцыю «Бяспечны абгон», накіраваную на папярэджанне ДТЗ па прычыне парушэнняў правілаў абгону і выезду на сустрэчную паласу.

Як адзначылі праваахоўнікі, парушэнне правілаў абгону і выезду на сустрэчную паласу часта становіцца прычынай гібелі і атрымання цяжкіх цялесных пашкоджанняў як вадзіцелямі, так і пасажырамі транспартных сродкаў. Сёлета ў Мінскай вобласці па гэтай прычыне адбыліся чатыры аварыі, у якіх два чалавекі загінулі і чацвёра пацярпелі.

Падчас акцыі вартавыя дарог будуць ажыццяўляць галосны, не галосны і змяшаны кантроль з выкарыстаннем фота- і відэафіксацыі, у тым ліку з дапамогай беспілотных лятальных апаратаў. Уздзенскім раёнах і Жодзіна.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю