Top.Mail.Ru
144

ДАІ рэкамендуе кіроўцам не спяшацца з заменай зімовых шын на летнія

У Дзяржаўтаінспекцыі раяць кіроўцам не спяшацца з заменай зімовых шын на летнія, паведамляе БелТА са спасылкай на ўпраўленне ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.



«З 1 снежня па 1 сакавіка транспартныя сродкі павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі, якія ўстанаўліваюцца на ўсіх колах. Тым не менш, нягледзячы на заканчэнне каляндарнай зімы, кіроўцам варта памятаць аб пераменнасці надвор’я ранняй вясной. Пераход на летнюю гуму ў пачатку сакавіка не супярэчыць ПДР, аднак можа стварыць небяспеку для руху ў выпадку пагаршэння ўмоў надвор’я і зніжэння тэмпературы паветра», — растлумачылі ў сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі.

Спецыялісты звярнулі ўвагу на тое, што летнія шыны ў адрозненне ад зімовых не змогуць забяспечыць належнага счаплення колаў з дарогай, з-за чаго можа адбыцца ДТЗ. Кіроўцам рэкамендуюць пачакаць са зменай гумы.

«Ключавым фактарам, на які варта звярнуць увагу, з’яўляецца тэмпература паветра. Здзяйсняць змену зімовых шын на летнія лепш за ўсё тады, калі стабільна ўсталюецца надвор’е без мінусавых тэмператур як днём, так і па начах», — адзначылі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю