Top.Mail.Ru
444

ДАІ: таемных продажаў «прыгожых» знакаў не было і не будзе

Таемных продажаў «прыгожых» знакаў не было і не будзе, заявіў начальнік упраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Бабіч. Рэгістрацыйныя знакі, нават калі яны падабраныя за 10 або 60 базавых велічынь, не з’яўляюцца ўласнасцю грамадзяніна, А належаць дзяржаве. Пра гэта паведамілі ў Sputnik.



Каментуючы інфармацыю аб тым, што на анлайн-барахолках «прыгожыя» нумары прадаюцца за надзвычайныя грошы, Бабіч нагадаў, што рэгістрацыйныя знакі, нават калі яны падабраныя за 10 або 60 базавых велічынь, не з’яўляюцца ўласнасцю грамадзяніна, а належаць дзяржаве.

«Пры зняцці з уліку транспартнага сродку ўласнік здае ў рэгістрацыйнае падраздзяленне нумарны знак. Наўзамен выдаецца часовы транзітны», — апісаў працэдуру начальнік упраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

«„Прыгожыя“ нумары, якія выбіраліся з бягучай серыі або вырабляліся ў індывідуальным парадку, пры жаданні ў далейшым могуць выкарыстоўваць толькі ранейшыя ўладальнікі», — асабліва падкрэсліў ён

Калі транспартныя сродкі прадаюцца, рэгістрацыйныя знакі трэба здаць у ДАІ. Затым іх зможа атрымаць любы аўтаўладальнік.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю