Дзяржаўтаінспекцыя пачала выкарыстоўваць аўтаматычную фіксацыю парушэнняў, звязаных з праездам на забараняльны сігнал святлафора і выкананнем дарожных знакаў «Напрамак руху па палосах» у межах скрыжавання. Пра гэта паведамілі БелТА ў МУС.
Кантроль ажыццяўляецца Рэспубліканскай сістэмай маніторынгу грамадскай бяспекі. Паступова колькасць месцаў фіксацыі праезду на чырвонае святло будзе павялічвацца.
Пасля апрацоўкі парушэння ўласніку транспартнага сродку накіроўваецца пастанова аб прыцягненні да адказнасці. Адначасова можа быць накіравана СМС-паведамленне, у якім не паказваецца сума штрафу і разліковы рахунак. Аплаціць штраф можна праз сістэму АРІП або ў аддзяленнях банка.