Top.Mail.Ru

ДАІ ўзмацняе кантроль за бяспекай перавозкі дзяцей

Дзяржаўтаінспекцыя праверыць бяспеку перавозкі непаўналетніх пасажыраў у аўтобусах да ўстаноў адукацыі. Аб гэтым БелТА паведамілі ў галоўным упраўленні ДАІ МУС. 



«З завяршэннем школьных канікулаў у цэнтры ўвагі Дзяржаўтаінспекцыі — абарона юных пасажыраў. З 9 па 13 лістапада па ўсёй краіне пройдзе комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на безаварыйную перавозку аўтобусамі навучэнцаў да ўстаноў адукацыі. Інспектары ДПС правераць тэхнічную спраўнасць машын і наяўнасць рамянёў бяспекі. Таксама ў прыярытэце — кваліфікацыя вадзіцеляў, строгае выкананне імі патрабаванняў ПДР, самаадчуванне перад выхадам на лінію», — адзначылі ў ведамстве.

У ДАІ падкрэслілі, што адказнасць за жыццё і здароўе непаўналетніх ляжыць на службовых асобах арганізацый і вадзіцелях.

Таксама вартавыя дарог нагадалі бацькам, што дзіця ва ўзросце да 12 гадоў і ростам да 150 см павінна перавозіцца ў сертыфікаваным утрымліваючым устройстве (аўталюльцы, крэсле або бустары), якое адпавядае яго вазе і целаскладу.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю