Top.Mail.Ru
236

ДАІ ўзмоцніць меры бяспекі ў месцах масавага наведвання на Радаўніцу

У перыяд правядзення памятных мерапрыемстваў супрацоўнікі ДАІ будуць забяспечваць бяспеку дарожнага руху на тэрыторыях каля месцаў пахаванняў і набажэнстваў. 

Нарады акажуць дапамогу ўдзельнікам руху, пракантралююць выкананне ПДР і арганізуюць рэгуляванне транспартных і пешаходных патокаў, паведамляе «Мінская праўда».

Для зручнасці вадзіцеляў распрацаваны спецыяльныя маршруты аб’езду. Сумесна з адміністрацыямі аб’ектаў прыняты меры па арганізацыі парковачных прастор і камфортнага перамяшчэння

У выпадку змяненняў у схеме руху будуць устаноўлены адпаведныя дарожныя знакі і інфармацыйныя паказальнікі. Вадзіцелям рэкамендуецца:

  • загадзя зніжаць хуткасць пры пад’ездзе да месцаў мерапрыемстваў;
  • уважліва сачыць за сігналамі рэгуліроўшчыкаў;
  • пры магчымасці карыстацца грамадскім транспартам для пазбягання затораў.

Удзельнікам руху варта захоўваць асцярожнасць, правілы дарожнага руху і праяўляць узаемную павагу ва ўмовах інтэнсіўнага трафіку.

Каб пазбегнуць заторавых сітуацый жыхарам ДАІ парэкамендавала скарыстацца паслугамі грамадскага транспарту.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю