Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
«Сітуацыя з цэнамі на ўнутраным рынку захоўваецца стабільная. За ліпень цэны ў краіне выраслі ўсяго на 0,2 працэнта (за сем месяцаў — на 5,6 працэнта). Некаторыя сезонныя тавары, напрыклад агародніна і садавіна, летняе адзенне і абутак, патаннелі, а імпартныя (чай, кава, кандытарскія вырабы, яблыкі), наадварот. Інфляцыя не з'ядае нашы даходы», — сказалі ў МАРГ.
Па выніках першага паўгоддзя рэальныя даходы беларусаў выраслі на 10,2 % у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. «Гэта значыць, што пасля ўліку інфляцыі ў людзей засталося больш грошай, чым раней, — можна дазволіць сабе больш пакупак, адкласці на водпуск або зберагчы. А яшчэ гэта азначае, што зарплаты і пенсіі сталі больш адчувальнымі, базавыя расходы не выраслі крытычна, можна планаваць пакупкі і адчуваць сябе больш упэўнена», — адзначылі ў прэс-службе.