Top.Mail.Ru
213

Дакументы з задзелам на будучыню

Па выніках саміту Садружнасці ў Душанбэ лідары дзяржаў — удзельніц СНД падпісалі пакет дакументаў.

Кіраўнікі дзяржаў Садружнасці прынялі рашэнні аб заснаванні новага фармату — «СНД плюс» — і надзяленні ШАС статусам назіральніка пры СНД. «СНД плюс» стане платформай для супрацоўніцтва краін Садружнасці з іншымі дзяржавамі, іх аб’яднаннямі і міжнароднымі арганізацыямі, зацікаўленымі ва ўстанаўленні ўзаемадзеяння з СНД па кірунках, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

Сярод дакументаў, прынятых па выніках саміту, — Дэкларацыя аб супрацоўніцтве ў сферы забеспячэння рэгіянальнай энергетычнай бяспекі. Дакумент з’яўляецца стратэгічнай асновай для развіцця ўзаемаадносін паміж дзяржавамі па забеспячэнні рэгіянальнай энергетычнай бяспекі.

Акрамя таго, на саміце зацверджаны Канцэпцыя ваеннага супрацоўніцтва дзяржаў СНД да 2030 года, праграма супрацоўніцтва дзяржаў Садружнасці ва ўмацаванні пагранічнай бяспекі на знешніх граніцах на 2026 — 2030 гады, праграма супрацоўніцтва ў сферы процідзеяння тэрарызму і экстрэмізму, шэраг іншых дакументаў.

Сярод іншых рашэнняў і заяў, прынятых па выніках саміту, — сумесныя заявы ў гонар 80-й гадавіны стварэння ААН і ў сувязі з 40-й гадавінай аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Рашэннем лідараў краін Садружнасці Сяргей Лебедзеў прызначаны генеральным сакратаром СНД на наступныя тры гады.

Кіраўнікі дзяржаў таксама прынялі рашэнні аб спыненні шэрагу шматбаковых дагавораў, заключаных у рамках СНД.

Паводле прэс-службы Прэзідэнта


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю