Рознаўзроставыя каманды добраахвотнікаў з ліку жыхароў абласнога цэнтра будуць спаборнічаць у зборы і сартаванні смецця, віктарыне, фотапаляванні і пошуку «артэфактаў» — выкінутых прадметаў, якія можна выкарыстоўваць паўторна. Лепшыя будуць заахвочаны арганізатарамі: гарвыканкамам, гаррайінспекцыяй прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя, гаркамам БРСМ.
У гарвыканкаме паведамілі, што "Чыстыя гульні" гарадскога маштабу толькі сёлета праводзяцца другі раз, на гэты раз да ўдзелу ў іх пададзена каля дзясятка заявак. Іх прыём завершыцца напярэдадні экалагічных спаборніцтваў. Актыўная моладзь: навучэнцы школ, прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі, студэнты ВНУ. Дарэчы, гульні ў чысціню падтрымліваюць у рэгіёнах: Наваполацку, Оршы і іншых.
Святлана ЯКАЎЛЕВА