Трое беларускіх канькабежцаў атрымалі перамогі на чэмпіянаце Расіі ў мнагабор’і, які праходзіў гэтымі днямі ў Іркуцку.
Трое беларускіх канькабежцаў атрымалі перамогі на чэмпіянаце Расіі ў мнагабор’і, які праходзіў гэтымі днямі ў Іркуцку.
Лепшы вынік у класічным мнагабор’і ў мужчын паказаў наш Ягор Дамарацкі. Па выніках чатырох забегаў (500 м + 1500 м + 5000 м + 10 000 м) беларус набраў 152,357 ачка і ўстанавіў нацыянальны рэкорд. Усяго на паўбала Ягор апярэдзіў наймацнейшага прадстаўніка Расіі Данііла Алдошкіна. Раней перамогі на турніры ў Іркуцку ў спрынтарскім мнагабор’і атрымалі нашы Ганна Дамарацкая і Ігнат Галавацюк.
Афіцыйны акаўнт WTA звярнуўся да Арыны Сабаленка ў Інстаграм пасля прайгранага Алене Рыбакінай (4:6, 6:4, 4:6) фіналу на Australіan Open — 2026.
«Бліскучыя два тыдні», — напісала WTA ў каментарыях пад пастом Сабаленка пасля фіналу.
Нагадаем, беларуска з’яўляецца двухразовай пераможцай Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі і US Open.
Летась Арына прайграла ў фінале ў Мельбурне амерыканцы Мэдысан Кіз. Акрамя таго, яна саступіла ў фінале Ралан Гарос — 2025 і Выніковага турніру 2025 года.
Алена Рыбакіна ўзяла рэванш у Арыны за паражэнне ў фінале Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ў 2023-м, калі прайграла беларусцы з лікам 6:4, 3:6, 4:6.
Старшыня Беларускай федэрацыі лыжных гонак Аляксандр Грабнёў пракаментаваў падрыхтоўку айчынных спартсменаў да Алімпійскіх гульняў — 2026.
— Задача заўсёды адна — высокія спартыўныя вынікі. Не здымаем яе ад Алімпіяды да Алімпіяды, ад старту да старту. У дадзенай сітуацыі нам, як мужчынам, прыемна, што ў Год беларускай жанчыны наша дэлегацыя складаецца з прыгожай паловы чалавецтва.
Гэта стварае і пэўны выклік для мужчын — трэба лепш старацца, таму чакаем максімальна высокія з-за іх кампетэнцыі вынікі. Цяпер пачаліся ўжо перадалімпійскія цыклы падрыхтоўкі, калі людзі ставяць праграмы, выпрацоўваюць пэўныя тактыку і стратэгію.
Задача стаіць наступная — падыходзіць да гэтага збалансавана. У кваліфікацыйным раўндзе дасягалася адна мэта — адабрацца на Гульні, цяпер трэнерскаму штабу ўстаноўлены іншыя. Прагнозы — рэч няўдзячная, іх агучваць не хачу.
Ведаю адно: спартсменкі актыўна набіраюць форму. У мадэлях падрыхтоўкі ў нас стаялі адны старты, час унёс свае папраўкі — колькасць мерапрыемстваў значна павялічылася. Таму тут было важна прапрацаваць, каб атлетаў «працягнуць» не толькі праз Алімпійскія гульні, але і далей. У многіх сезон пасля гэтага не заканчваецца, Алімпіяда — адзін з ключавых стартаў. А іх на працягу года будзе шмат, таму важна выйсці на пік формы. Усе — трэнерскі штаб, дапаможная група, медыкі — працуюць, каб даць спартсменам камфортныя фізіка-псіхалагічныя ўмовы для дэманстрацыі максімальнага выніку.
Анатоль СЛАНЕЎСКІ