Top.Mail.Ru

Дамоўленасці з Інданезіяй у хуткім часе дадуць практычны вынік — Каранкевіч

Дамоўленасці з Інданезіяй у хуткім часе дадуць практычны вынік. Аб гэтым заявіў намеснік прэм’ер-міністра Віктар Каранкевіч у эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведаміла БелТА.


Ацэньваючы вынікі перагавораў прэзідэнтаў Беларусі і Інданезіі ў Джакарце, віцэ-прэм’ер адзначыў, што сустрэча двух лідараў прайшла ў вельмі адкрытай і давернай атмасферы, паколькі закрытых тэм паміж краінамі няма.

«Вельмі задаволены тымі перагаворамі, якія адбыліся. Падпісаныя дарожная карта, мемарандумы ўжо ў бліжэйшы час павінны даць практычны вынік, — сказаў Віктар Каранкевіч. — Пытанні лагістыкі таксама вырашаюцца. Мы ўжо маем пэўныя рэзультаты, у тым ліку па пастаўцы прадуктаў харчавання. Падпісаныя ў рамках бізнес-форуму дакументы — сведчанне таго».


Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў у сваю чаргу падкрэсліў, што Беларусь сёння паважаюць і ў першую чаргу дзякуючы актыўнай пазіцыі і вельмі мудраму разуменню свету, якое ёсць у Прэзідэнта.

«А гэта залог вырашэння ўсіх пытанняў на двухбаковым трэку з лідарамі такіх вялікіх дзяржаў. Можна і так далёка знайсці сапраўдных сяброў, сур’ёзныя мільённыя кантракты, дапамогу ў вырашэнні задач аказваць адзін аднаму. І, вядома ж, усё на карысць нашых народаў», — заявіў кіраўнік МЗС.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю