Top.Mail.Ru

Дамы пад ключ і навучанне спецыялістаў: Мінлясгас пашырае супрацоўніцтва з Узбекістанам

Міністэрства лясной гаспадаркі і Сурхандар’інская вобласць Узбекістана плануюць стварыць дарожную карту супрацоўніцтва, паведамляе БелТА.


Сёння ў Мінлясгасе адбылася афіцыйная сустрэча міністра лясной гаспадаркі Сяргея Ульдзіновіча з хакімам Сурхандар’інскай вобласці Узбекістана Улугбекам Касімавым. Размова ішла аб развіцці супрацоўніцтва ў сферы лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўкі.

Дасягнута дамоўленасць аб стварэнні дарожнай карты супрацоўніцтва. Узаемны інтарэс бакоў — нарошчванне паставак прадукцыі беларускіх лясгасаў ва Узбекістан. Размова не толькі пра піламатэрыялы, але таксама аб домакамплектах, саджанцах.

Сурхандар’інская вобласць закупляе штогод 10 млн саджанцаў. Чаму б не набываць іх у Беларусі, лічыць Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Узбекістана ў Беларусі Нурыдзін Мамажонаў.

Узбекскі бок праяўляе цікавасць і да домакамплектаў ад беларускіх лясгасаў. Яны маглі б знайсці прымяненне ў турыстычнай сферы. «Мы гатовы паставіць выставачны ўзор, укамплектаваны ўнутры прадукцыяй беларускай вытворчасці, пачынаючы ад фіранак. Гэта была б наглядная дэманстрацыя нашых магчымасцей», — прапанаваў Сяргей Ульдзіновіч.

Таксама дасягнута дамоўленасць аб навучанні спецыялістаў з Узбекістана ў галіновым вучэбным цэнтры. У бліжэйшы час будзе сфарміравана некалькі груп, якія дэталёва азнаёмяцца з сістэмай вядзення лясной гаспадаркі ў нашай краіне.

«Мы зацікаўлены не толькі ў прадукцыі, але і ў вывучэнні тэхналогій», — падкрэсліў Улугбек Касімаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю