Уцечка персанальных даных адбылася пасля несанкцыянаванага доступу да інфармасістэмы кампаніі, якая кіруе сеткай будкрам Mile. Кліентаў просяць захоўваць асцярожнасць, паведамляе Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных.
Інцыдэнт, які адбыўся 24 ліпеня, закрануў больш за 109 тысяч суб’ектаў. У ліку страчаных звестак — індыкатар (ID), ФІА, адрас электроннай пошты, нумары тэлефона і карты праграмы лаяльнасці. Доступ да ўразлівага модуля аператыўна заблакавалі. Юрыдычная асоба абавязваецца апавясціць усіх закранутых уцечкай.
Кліентаў заклікаюць быць асабліва ўважлівымі пры паступленні ім званкоў з незнаёмых нумароў. Таксама іх просяць не паведамляць незнаёмцам канфідэнцыйныя звесткі пра сябе, не спампоўваць і не ўстанаўліваць дадаткі па просьбе невядомых, не адчыняць спасылкі, накіраваныя па электроннай пошце.