У Беларусі з 1 лістапада вырас памер дапамогі па доглядзе за пажылым чалавекам старэйшым за 80 гадоў або чалавекам з інваліднасцю I групы. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Памер дапамогі складзе 100% бюджэту пражытачнага мінімуму — пры доглядзе за адным непрацаздольным (па 31 студзеня 2027 года) — 535,7 рубля, 120% БПМ — пры доглядзе за двума і больш непрацаздольнымі — 642,84 рубля.
Звяртацца па прызначэнне дапамогі неабходна ў службу «Адно акно» мясцовага органа ўлады або ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства асобы, якая мае патрэбу ў доглядзе.