Каля 71 % шматдзетных сем'яў ужо атрымалі матдапамогу на падрыхтоўку дзяцей-школьнікаў да навучальнага года, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Мінпрацы і сацабароны.
Гаворка ідзе пра аднаразовую матэрыяльную дапамогу. Яе памер складае Br146,32 на кожнага школьніка ў сям’і.
Ва ўсіх рэгіёнах краіны аднаразовую матэрыяльную дапамогу на падрыхтоўку дзяцей да школы атрымалі больш за 81 тыс. шматдзетных сем’яў.
Агульная сума выплат склала Br23,9 млн.
У Мінпрацы нагадалі, што падтрымка сем’ям з дзецьмі-школьнікамі таксама аказваецца праз прадастаўленне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі (яе ўжо атрымалі больш за 900 сем’яў на 2,7 тыс. дзяцей на суму Br1,9 млн), дапамогі па месцы работы бацькоў (атрымалі 7,1 тыс. сем’яў на 14,6 тыс. дзяцей на суму амаль Br1,5 млн), а таксама дабрачыннай і гуманітарнай дапамогі (аказана больш за 2 тыс. сем’яў на 5,5 тыс. дзяцей на суму Br163 тыс.).