Top.Mail.Ru
145

Дапамогу на падрыхтоўку школьнікаў да навучальнага года ўжо атрымалі каля 34% шматдзетных сем’яў

У Беларусі каля 34% шматдзетных сем’яў ужо атрымалі дапамогу на падрыхтоўку дзяцей-школьнікаў да навучальнага года. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.



У ведамстве растлумачылі, што гаворка ідзе пра аднаразовую матэрыяльную дапамогу. Яе памер — Br146,32 на кожнага школьніка ў сям’і. 

Ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі аднаразовую матэрыяльную дапамогу на падрыхтоўку дзяцей да школы атрымалі амаль 40 тыс. шматдзетных сем’яў, а агульная сума выплат склала Br11, 5 млн.

У Мінпрацы таксама нагадалі, што падтрымка сем’ям з дзецьмі-школьнікамі таксама аказваецца праз дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу. Яе ўжо атрымалі больш за 700 сем’яў на 2 тыс. дзяцей на Br1,4 млн. Акрамя таго, дапамога па месцы працы бацькоў была прадастаўлена 4,1 тыс. сем’яў на 8 тыс. дзяцей на суму каля Br800 тыс. Таксама дабрачынная і гуманітарная дапамога аказана 1,5 тыс. сем’яў на 4 тыс. дзяцей на Br130 тыс.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю