На міжнародных спаборніцтвах у Актау залаты медаль заваявала наша Дар’я Канцавая.
У вагавой катэгорыі да 78 кг беларуска ўпэўнена дайшла да фіналу, дзе атрымала перамогу над Шынар Ібраевай з Узбекістана. У ходзе турніру Дар’я таксама аказалася мацнейшай за саперніц з Казахстана і Узбекістана.
Усяго на этапе «Кубка Азіі» выступілі 180 дзюдаістаў з 7 краін, Беларусь прадставілі шэсць атлетаў.