Top.Mail.Ru

Дарожная карта развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Інданезіяй адобрана прэзідэнтамі

Дарожная карта развіцця ключавых напрамкаў супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Інданезія на 2026-2030 гады адобрана па выніках перагавораў у Джакарце прэзідэнтаў дзвюх краін Аляксандра Лукашэнкі і Прабова Субіянта, паведаміла БелТА.


Па выніках візіту таксама падпісаны дакументы аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах.

Заключаны мемарандумы ў галінах прамысловай кааперацыі, культуры, аховы здароўя, акрэдытацыі.

Падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Нацыянальным агенцтвам даследаванняў і інавацый Інданезіі аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.

Пагадненне аб супрацоўніцтве падпісалі і гандлёва-прамысловыя палаты дзвюх краін.

Заключаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж Нацыянальным банкам Беларусі і Упраўленнем фінансавых паслуг Інданезіі.

Яшчэ адзін мемарандум датычыцца супрацоўніцтва па абмене інфармацыяй, звязанай з легалізацыяй злачынных даходаў і фінансаваннем тэрарызму, распаўсюджваннем зброі масавага паражэння.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю