Top.Mail.Ru

Дарожную разметку ў Мінску днём нанясуць на чатырох участках

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе ўлічваць інфармацыю пры выбары маршруту руху і быць уважлівымі на гэтых участках дарог.


Дарожную разметку ў Мінску днём нанясуць на чатырох участках вулічна-дарожнай сеткі горада, паведамляе БелТА са спасылкай на УДАІ ГУУС Мінскага гарвыканкама.

Паводле інфармацыі КУП «СМЭП Мінгарвыканкама», плануецца нанясенне дарожнай разметкі на вуліцах Ціміразева (ад вул. Рэпіна да вул. Сапёраў), Свіслацкай, Галадзеда і Кіжаватава.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе ўлічваць інфармацыю пры выбары маршруту руху і быць уважлівымі на гэтых участках дарог.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю