Top.Mail.Ru

Дарожны інцыдэнт адбыўся ў Мінску: пацярпелі дзве іншамаркі і святлафор

У Мінску ў выніку дарожна-транспартнага здарэння пашкоджаны дзве іншамаркі і светлафорны аб’ект. Пра гэта інфармуе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Паводле папярэдняй інфармацыі, сёння днём вадзіцель аўтамабіля Hyundai, рухаючыся па вуліцы Ваўпшасава, паблізу дома № 3б, не саступіў дарогу аўтамабілю Ford, які рухаўся ў спадарожным кірунку. Вадзіцель Ford прадпрыняў меры, каб пазбегнуць сутыкнення, і наехаў на святлафорны аб’ект. Ад удару Ford адкінула на аўтамабіль Hyundai, вадзіцель якога парушыў правілы манеўравання.

У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, але транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю