Top.Mail.Ru
178

Даследаванне: смяротнасць ад раку ў свеце вырасце амаль на 75 % на працягу наступных 25 гадоў

У бліжэйшыя 25 гадоў колькасць смерцяў ад раку ва ўсім свеце вырасце амаль на 75 %, нягледзячы на дасягненні ў галіне лячэння і намаганні па зніжэнні фактараў рызыкі, паведамляе БелТА.



Чакаецца, што ў 2050 годзе ад раку памруць 18,6 млн чалавек, а колькасць новых выпадкаў захворвання за гэты час узрасце больш чым на 60 % і дасягне 30,5 млн.

У цяперашні час больш за 40 % смерцяў ад раку звязаны з 44 паводзіннымі, экалагічнымі і метабалічнымі фактарамі рызыкі, уключаючы такія, як курэнне, нездаровае харчаванне і высокі ўзровень цукру ў крыві, гаворыцца ў дакладзе. 

У даследаванні, якое вялося з 1990 па 2023 год, разглядаецца 47 відаў раку. Па даных дакладу, у 2023 годзе ў свеце было зарэгістравана 18,5 млн новых выпадкаў гэтага захворвання і 10,4 млн смерцяў, што значна больш, чым у 1990 годзе. З іх 57,9 % выпадкаў захворвання і 65,8 % выпадкаў смерці адбыліся ў краінах з нізкім і вышэй за сярэдні ўзроўнем даходу. Адзначаецца, што ў 2023 годзе рак быў другой па значнасці прычынай смерці ў свеце пасля сардэчна-сасудзістых захворванняў. 

Чакаецца, што ў найбліжэйшыя гады ад растучага ўзроўню анкалогіі больш за ўсё пацерпяць краіны з нізкім узроўнем даходу. На іх долю прыйдзецца больш за палову новых выпадкаў захворвання і дзве траціны смерцяў у перыяд да 2050 года, гаворыцца ў дакладзе.

Даследчыкі заклікалі палепшыць доступ да больш аператыўнай і дакладнай дыягностыкі раку, якаснага лячэння і адмысловага догляду, асабліва ў краінах з нізкім узроўнем даходу.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю