Top.Mail.Ru
160

Датчыкі кантролю хуткасці працуюць на 10 участках дарог у Мінску

Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць сёння на 10 участках дарог у Мінску. Пра гэта паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.



Пад кантролем праспекты Незалежнасці (60, 80 км/г), Партызанскі (60 км/г), Жукава (60 км/г), Пушкіна (60 км/г), Дзяржынскага (70 км/г). Уключаны прыборы і на МКАД (90 км/г). Фіксуюцца парушэнні таксама на вуліцах Арлоўскай, Маякоўскага, Радыяльнай, Прытыцкага — усюды хуткаснае абмежаванне 60 км/г.

Дзяржаўтаінспектары просяць аўтамабілістаў быць уважлівымі, выконваць хуткасць і ўлічваць умовы надвор’я.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю