Акцыя праводзіцца Міністэрствам лясной гаспадаркі Беларусі. Яе мэта — аднавіць нашы лясы, у тым ліку пашкоджаныя ўраганам ветравальна-бураломныя ўчасткі. У Год добраўпарадкавання і навядзення парадку на зямлі — гэта задача асаблівай важнасці.
Нягледзячы на праліўны дождж, парламентарыі актыўна папрацавалі і высадзілі саджанцы бярозы і хвоі на ўчастку плошчай 2,6 гектара на тэрыторыі Уздзенскага лясгаса. Дарэчы, гэта ў прамым сэнсе слова ўклад у жыццё будучых пакаленняў, нашых дзяцей і ўнукаў. Вялікія бярозы тут зашумяць прыкладна праз 60 гадоў, а хвоі — праз 80.