У Брэсцкай вобласці пачалася актыўная падрыхтоўка да новага навучальнага года, паведамілі БелТА ва ўпраўленні гандлю і паслуг Брэсцкага аблвыканкама.
«Сезон пашыранага продажу тавараў для школьнікаў прадоўжыцца да сярэдзіны кастрычніка. У магазінах рэгіёна ўжо разгорнуты школьныя аддзелы, у якіх прадстаўлены шырокі асартымент адзення, абутку, канцылярскіх тавараў і заплечнікаў. У перыяд з ліпеня па верасень гандлёвыя арганізацыі праводзяць розныя акцыі са зніжкамі ад 5 да 30%. Асноўнымі пастаўшчыкамі школьнага адзення, абутку і трыкатажу выступаюць больш за 20 беларускіх прадпрыемстваў. Для кожнай узроставай групы даступна ад 5 да 40 мадэляў», — адзначылі ў аблвыканкаме.
Гандаль арганізаваны ў спецыялізаваных цэнтрах «Дзіцячы свет», секцыях буйных універмагаў, фірменных магазінах вытворцаў, а таксама на дадатковых выязных пунктах. Школьныя кірмашы пройдуць у Брэсце (22 жніўня), Пінску (23 жніўня) і Баранавічах (14, 15, 21 і 22 жніўня).
«Для шматдзетных сем’яў, а таксама сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян прадугледжаны зніжкі пры куплі школьных тавараў, а малазабяспечаным сем’ям дадаткова аказваецца дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога ў выглядзе штомесячных і аднаразовых дапамог», — падкрэслілі ў аблвыканкаме.