Сярэднясутачная колькасць пасажыраў мінскага метро павялічылася з 680 да 720 тысяч пасля адкрыцця новага адрэзка Зеленалужскай лініі, паведамляе агенцтва «Минск-Новости».
Як расказаў дырэктар метрапалітэна Аляксей Шылаў, з прадаўжэннем трэцяй лініі да станцыі «Плошча Бангалор» гэты паказчык можа дасягнуць 820 тысяч чалавек у дзень.
Па выніках мінулага года метро перавезла 250 мільёнаў пасажыраў: 57% з іх скарысталіся Маскоўскай лініяй, 41 % — Аўтазаводскай, і 2 % — Зеленалужскай.
У цэлым метро абслугоўвае 36,2 % усіх гарадскіх перавозак.
Фота з адкрытых крыніц