Ці могуць замежнікі быць кіроўцамі беларускіх таксі, распавёў дырэктар прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь» Юрый Супрановіч, паведамілі «Минск-Новости».
— Дзеючым заканадаўствам не забаронена станавіцца вадзіцелем аўтамабіля таксі грамадзянам замежнай дзяржавы. Ёсць толькі адна ўмова — захаванне дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, — адзначыў Ю. Супрановіч. — У тым ліку і рэгістрацыя ў рэестры аўтамабільных перавозчыкаў.
Для рэгістрацыі ў грамадзяніна павінны быць медыцынская даведка, стаж ваджэння, наяўнасць прафесійнага навучання. Гэта кантралюецца Транспартнай інспекцыяй.
Пры парушэнні патрабаванняў у рэестр уносяцца адпаведныя даныя, што можа стаць падставай прыпыніць работу вадзіцеля.