Top.Mail.Ru
163

Як паміж сабой звязаны харчовая алергія і хранічны гастрыт?

Пра тое, ці здольная харчовая алергія выклікаць хранічны гастрыт, расказала расійскі ўрач-гастраэнтэролаг Алена Міронава, паведаміла sb.by.


Спецыяліст адзначыла, што існуе такое паняцце, як хранічная харчовая алергія:

— Некаторыя людзі могуць пражыць усё жыццё і нават не ведаць, што не пераносяць нейкі мікраэлемент, які змяшчаецца ў прадукце, што яны пастаянна ўжываюць. Сімптомаў алергіі, да якіх мы прывыклі, — слёзацячэння, пачырванення вачэй, выдзяленняў з носа, сыпу — можа не быць. Клінічная карціна можа канцэнтравацца толькі на сімптомах парушэння функцый страўнікава-кішачнага тракта.

Яна таксама патлумачыла, як харчовая алергія здольная выклікаць запаленне ў слізістай абалонцы страўніка:

— У крыві ўзнікаюць алергічныя антыцелы — агенты, якія цыркулююць па арганізме і могуць трапіць у любую яго клетку. У якую кропку слізістай СКТ (страўнікава-кішачнага тракта) яны «прысядуць» — там і ўтворыцца запаленне. Такім чынам яны могуць абсалютна спакойна асядаць у слізістай абалонцы страўніка, выклікаючы спачатку мікразапаленне. Затым запаленне набывае хранічны характар, і развіваецца хранічны гастрыт. Клінічная карціна можа быць нявыражанай ці ўвогуле ніяк не праяўляцца, бо ў слізістай няма болевых рэцэптараў. Аднак запаленне можа выклікаць парушэнне функцый, сімптомы дрэннага ператраўлівання ежы і гэтак далей.

Таму, як дадала эксперт, пацыентам з хранічным гастрытам варта абследавацца на прадмет хранічнай харчовай алергіі і пракансультавацца з алерголагам.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю