Дажджы і град саступяць месца летняй спякоце на гэтым тыдні. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
16 чэрвеня на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі прагрымяць навальніцы. Днём у асобных раёнах прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі 15-20 м/с, магчымы град. Тэмпература паветра ўначы складзе +7-13 °С, удзень будзе +14-20 °С.